Узбекістан адмаўляецца ўступаць у "газавы саюз" з Расіяй — Reuters

З-за халоднай зімы Узбекістан пачаў перамовы аб закупцы газу  / Reuters
З-за халоднай зімы Узбекістан пачаў перамовы аб закупцы газу  / Reuters

Ташкент, падобна, не плануе ўступаць у "газавы саюз" з Масквой, піша Reuters. Міністр энергетыкі Узбекістана Джурабек Мірзамахмудаў напярэдадні заявіў, што яго краіна не пагодзіцца на палітычныя ўмовы, якія паставяць пад пагрозу нацыянальныя інтарэсы.

Пра намер стварыць газавы саюз з Узбекістанам і Казахстанам у Расіі абвясцілі ў мінулым месяцы на фоне рашэння ЕС скараціць пастаўкі расійскага паліва. У Маскве палічылі, што саюз з Ташкентам і Астаной будзе карысны для падтрымкі паставак паміж трыма краінамі, а таксама іншым пакупнікам, уключаючы Кітай. Але ўзбекскі міністр сказаў, што "нават калі газавае пагадненне будзе заключана з Расіяй, гэта не азначае саюза". Вядуцца перамовы пра пастаўкі расійскага газу па трубаправодзе праз Казахстан, але гэта будзе "тэхнічны кантракт", а не саюз.

Раней ідэю "газавага саюза" раскрытыкавалі ў Казахстане. Намеснік міністра замежных спраў краіны Раман Васіленка заявіў, што ідэю абмяркоўваць рана, "але прынцыповая пазіцыя Казахстана заключаецца ў тым, што Казахстан не дазваляе выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для абыходу санкцый".

Халаднаватае стаўленне Узбекістана да расійскай прапановы адлюстроўвае цяжкасці Масквы ў навязванні сваёй волі іншым былым савецкім рэспублікам, адзначаецца ў артыкуле Reuters. І гэта адбываецца ў той час, калі Расія ўсё больш гразне ў вайне ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі