Увесь новы ўказ Лукашэнкі "Аб бюджэтным фінансаванні" — сакрэтны

У Лукашэнкі ёсць што хаваць ад народа
У Лукашэнкі ёсць што хаваць ад народа

На Нацыянальным прававым інтэрнет-партале 7 студзеня апублікаваны ўказ Лукашэнкі "Аб бюджэтным фінансаванні". Гэта адзін з апошніх дакументаў, падпісаных у 2022 годзе.

На жаль, пра змест указа застаецца толькі здагадвацца, нягледзячы на апублікаванне. У невялікім — на паўстаронкі — тэксце ўсяго пяць пунктаў. У якіх сем разоў сустракаюцца словы "для службовага карыстання".

Адзінае, што можна сказаць, — указам уносяцца нейкія змены ў адзін з антыкрызісных указаў Лукашэнкі: №93 "Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі". Гэты дакумент быў падпісаны 14 сакавіка як рэакцыя на санкцыі, пад якія Беларусь і Расія патрапілі пасля расійскага ўварвання ва Украіну. Аднак і пра тое, якія змены ўнесены ва ўказ, нам застаецца толькі здагадвацца. Сакрэт.

Весь новый указ Лукашенко "О бюджетном финансировании" — секретный
Лукашэнка стаў падпісваць указы цалкам "для службовага карыстання"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі