Усаў: што Ціханоўская можа зрабіць для палітвязняў? Прапанаваць абмен на сябе

Святлана Ціханоўская з фатаграфіяй мужа Сяргея, які з'яўляецца палітзняволеным /  Vondrous Roman / CTK / AP
Святлана Ціханоўская з фатаграфіяй мужа Сяргея, які з'яўляецца палітзняволеным /  Vondrous Roman / CTK / AP

Пасля прэс-канферэнцыі Аб’яднанага пераходнага кабінета аб выніках дзейнасці за чатыры месяцы, гучнейшай стала тэма палітычных зняволеных. Маўляў, столькі працуе і Кабінет, і Святлана Ціханоўская, а дзе вынік? Што зроблена для таго, каб выйшлі беларускія палітвязні? Рэсурсаў для іх вызвалення амаль няма, кажа палітолаг Павел Усаў.

Сёння гандаль палітвязнямі непрымальны, як гэта было пасля 2006 году, пасля 2010 году. Не толькі па прычыне таго, што ў еўрапейцаў больш асцярожнае стаўленне да такіх працэсаў, але з большага па прычыне таго, што Лукашэнку не патрэбны дадзены працэс.

Што тычыцца прэтэзній да Ціханоўскай, тут трэба быць аб’ектыўным. На сённяшні момант ніхто не можа вызваліць палітвязняў. Вызваліць палітвязняў можа толькі той, хто ўедзе на танку ў Мінск і фактычна зрыне рэжым. Такіх рэсурсаў няма. Адзінае, што можа зрабіць Ціханоўская — сказаць “добра, абмяняйце меня на ўсіх палітычных зняволеных. Вось я прыеду, садзіце мяне, расстрэльвайце, спаліце на вогнішчы, як Жанну д’Арк. Я прыеду, гатовы вызваліць палітычных зняволеных?”  Але гэта не азначае, што яна павінна гэта рабіць.

Усаў сцвярджае, што гатовы не толькі рабіць такія прапановы, але і сам заняць месца кагосьці з палітзняволеных у Беларусі.

Я гатовы. Калі прыйдзе такая прапанова, я гатовы, — падводзіць рысу палітолаг.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі