Урад склаў спіс санкцыйных тавараў — забараніў "Шкоду" і "Нівею"

Урад склаў спіс санкцыйных тавараў — забараніў "Шкоду" і "Нівею"

Урад Беларусі зацвердзіў спіс санкцыйных тавараў, якія забаронена ўвозіць у Беларусь. Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №240 ад 23 красавіка 2021 года, паведамляе прэс-служба прэм'ер-міністра. Санкцыі тлумачацца неабходнасцю абароны нацыянальных інтарэсаў "з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа".

Па дзіўным супадзенні першымі ў беларускі "чорны спіс" увайшлі фірмы, якія адмовіліся спансіраваць чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Мінску. 

"У пералік забароненых тавараў унесеныя тавары груп кампаній LIQUI MOLY, "ŠKODA AUTO" і "BEIERSDORF" (гандлёвыя маркі "NIVEA", "EUCERIN", "LA PRAIRIE", "LABELLO", "HANSAPLAST", "FLORENA", "8X4", "SKIN STORIES", "GAMMON", "TESA", "CHAUL", "COPPERTONE", "HIDROFUGAL", "STOP THE WATER WHILE USING ME")", — піша прэс-сакратар прэм'ера Аляксандра Ісаева.

Пры імпарце гэтых тавараў у Беларусь іх павінны будуць вывезці назад. Калі іх выявяць у продажы ў крамах, на рынках ці праз інтэрнэт, то прадаўцам забароняць іх рэалізацыю. 

Пры гэтым грамадзянам можна будзе ўвозіць гэтыя тавары для асабістага карыстання. А ў выпадку з аўто — толькі зарэгістраваныя ў дзяржавах — чальцах Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама для транзіту праз тэрыторыю ЕАЭС.

Пастанова таксама вызначае парадак рэалізацыі рэштак забароненых тавараў, якія трапілі ў нашу краіну да пастановы.

Як паведамлялася раней, 30 сакавіка Аляксандр Лукашэнка сваім указам №128 загадаў увесці санкцыі супраць тых тых вытворцаў і дзяржаў, якія прынялі санкцыі супраць Беларусі або далучыліся да іх. 

Дарэчы, прадукцыю Nivea забаранілі ўвозіць і прадаваць у Беларусі яшчэ 10 дзён таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі