Вы тут

Урад Беларусі "замарозіў" цэны на сацыяльна значныя тавары

У пераліку сацыяльна значных тавараў першай неабходнасці 62 найменні​ / TUT.BY

Да канца лютага магазінам забаронена павышаць цэны на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці. Гэта патрабаванне аформлена ў пастанове Саўміна ад 23 лютага № 100 "Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці". Дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым партале ў ноч на сераду.

З 1 сакавіка цэны на тавары са спісу могуць расці не больш чым на 0,2% у месяц. Перавысіць гэты парог можна будзе толькі пасля ўзгаднення з Камісіяй па пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Савеце міністраў.

У пераліку сацыяльна значных тавараў, цэны на якія былі "замарожаныя", 62 пазіцыі. Большасць з іх (57) —  гэта прадукты харчавання, пачынаючы ад хлеба, круп і солі, заканчваючы мясам, рыбай і гароднінай. Акрамя таго, забаронена рэзка павышаць цэны на шэраг нехарчовых тавараў —  запалкі, мыла гаспадарчае і туалетнае, туалетную паперу і сурвэткі, а таксама падгузнікі і гігіенічныя пакеты.

Асобна апублікаваны спіс лекаў, цэны на якія будуць рэгулявацца гэтым пастановай. У гэтым спісе — 50 найменняў, у тым ліку аспірын, анальгін, амбраксол, амепразол, парацэтамол, фенібут і іншыя. Усё беларускай вытворчасці.

Поўны спіс тавараў і лекаў, на якія забаронена рэзка павышаць цэны, можна паглядзець тут.

Пры гэтым Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і Міністэрства аховы здароўя павінны пры неабходнасці скарэктаваць асартыментныя пералікі тавараў і лекаў, абавязковых для наяўнасці ў аптэках, гаворыцца ў дакуменце.

Па дадзеных Белстата, у студзені спажывецкія цэны выраслі на 1,1% пры афіцыйным гадавым прагнозе 5%. Летась у Беларусі была зафіксаваная рэкордная за апошнія чатыры гады інфляцыя —7,4%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.