Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да -26 градусаў

Уначы ў сераду ў Беларусі чакаецца да -26 градусаў

Уначы ў сераду, 20 студзеня, у Беларусі чакаецца ад -15 да -21 градуса, а месцамі да -26 (у Мінску — 18-20 марозу), папярэджваюць сіноптыкі. Пры гэтым у некаторых раёнах Брэстчыны ў начныя гадзіны будзе не больш за -14. Удзень тэмпература паветра складзе ад +1 на паўднёвым захадзе да -13 градусаў на Віцебшчыне (у сталіцы — ад -8 да -10).

Удзень ападкі магчымыя пераважна на захадзе нашай краіны.

Сіноптыкі прагназуюць у Беларусі хуткае пацяпленне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі