Вы тут

Уначы ў Мінску спрабавалі "запеніць" дзверы аддзела Дэпартамента аховы

Зламысніка своечасова заўважылі / Ілюстрацыйнае фота

Уначы 20 жніўня ў Мінску спрабавалі "запеніць" уваходныя дзверы аддзела Дэпартамента аховы Маскоўскага раёна. Здарэнне адбылося на вуліцы Карла Лібкнехта. Як паведамляе ў Twitter прэс-служба МУС, п'яны мужчына прыйшоў з мантажнай пенай і спрабаваў заблакаваць дзверы. Яго своечасова заўважылі і затрымалі, склалі пратакол за дробнае хуліганства. Пра матывы ўчынку нічога не паведамляецца

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.