Вы тут

Улады ўводзяць новую надбаўку для заробкаў медыкаў, але адмяняюць "кавідныя"

Медыкам адмяняюць "кавідныя" надбаўкі / pixabay.com

Беларускія медыкі атрымаюць новую надбаўку да заробку. Як паведамляе прэс-служба Мінздароўя, яна з'явіцца з 1 ліпеня. 

Надбаўка будзе дыферэнцыраваная ў залежнасці ад складанасці і інтэнсіўнасці выкананай працы.

Пры гэтым, як дадаў намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Чараднічэнка, будуць адмененыя "кавідныя" надбыўкі медыкам. Медыцынскі чыноўнік заявіў, што эпідэміялагічная сітуацыя ў Беларусі стабілізавалася, захворванне COVID-19 нязначнае, насельніцтва правакцынаванае. 

"У сувязі з гэтым указам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 чэрвеня 2022 г. №206 з 1 ліпеня 2022 г. адменены ўказ №131 і дадзена даручэнне ўраду забяспечыць павышэнне заработнай платы медыцынскім работнікам за кошт устанаўлення стымулюючых выплат. Саветам міністраў выканана даручэнне", — паведаміў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.