Улады Шатландыі анансавалі новы рэферэндум аб незалежнасці

Улады Шатландыі анансавалі новы рэферэндум аб незалежнасці

Улады Шатландыі анансавалі новы рэферэндум аб незалежнасці. Яго збіраюцца прызначыць на 19 кастрычніка 2023 года. Першы міністр Шатландыі Нікола Стэрджэн заявіла, што абраны ўрадам шлях будзе нялёгкі, але яго трэба прайсці дзеля магчымасці выбіраць сваю будучыню. Яна пераканана ў поспеху. Аднак трэба атрымаць дазвол на правядзенне рэферэндума ў Лондана, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Першы рэферэндум аб незалежнасці Шатландыі прайшоў у 2014 годзе. Тады 55,3% выказаліся супраць незалежнасці ад Лондана.

Нядаўна Стэрджэн апублікавала аналітычны артыкул "Незалежнасць у сучасным свеце. Багацей, шчаслівей, больш сумленна: чаму не ў Шатландыі?". У ім выкладзены аргументы на карысць незалежнасці ад Вялікабрытаніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі