Уладу возьмуць ці расійскія генералы, ці народ: Латушка — пра “ўрад у выгнанні”

Уладу возьмуць ці расійскія генералы, ці народ: Латушка — пра “ўрад у выгнанні”

Амаль два месяцы таму лідарка беларускага дэмакратычнага руху Святлана Ціханоўская абвясціла пра стварэнне "ўрада ў выгнанні". Як з таго часу ідзе праца? Адказвае старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка:

На жаль, да гэтага часу ініцыятыва не рэалізаваная ў дакументах. Але я магу сказаць шчыра: на сёння ідуць вельмі актыўныя кансультацыі з Офісам Святланы Ціханоўскай па пытанні стварэння ўраду ў выгнанні. Як нацыянальнага органа ўлады Рэспублікі Беларусь. Калі сёння Беларусь — часова акупаваныя тэрыторыі, тут знаходзіцца ўрад Лукашэнкі, які ўзурпаваў уладу, які з'яўляецца марыянетачным урадам і рэалізуе толькі і выключна інтарэсы Расійскай Федэрацыі, захавання інструментаў улады ў руках узурпатара, то мы павінны казаць пра стварэнне народнага ўрада. Які б рэалізоўваў інтарэсы беларусаў.

Па словах Латушкі, у яго ўжо было некалькі раўндаў кансультацый з Офісам Ціханоўскай: абмяркоўвалі структуру ўрада, функцыянальныя абавязкі патэнцыйных сябраў, кандыдатуры.

Галоўнае — каб гэты ўрад у выгнанні быў максімальна шырокі, каб ён прадстаўляў максімальна шырокае кола палітычных сіл, асобаў, якія сёння дзейнічаюць у інтарэсах Беларусі, яе незалежнасці.

Запрашаць у склад урада, кажа Латушка, мусіць менавіта Святлана Ціханоўская, бо яна бярэ на сабе функцыю яго фармавання.

Я хацеў бы таксама сказаць, што, канешне, нам вельмі патрэбны людзі, якія гатовыя быць сябрамі ўрада, працаваць — не дзеля ўрада, а дзеля Беларусі. Бо адказнасць і рызыкі будуць звышвысокімі, і “плюшак” тут не будзе, наадварот — шмат крытыкі… Вайскоўцы, добрыя эканамісты, добрыя дыпламаты, кіраўнікі і тыя, для каго слова Беларусь зʼяўляецца адным з галоўных слоў у жыцці.

Навошта ствараць урад у выгнанні? Павел Латушка ўпэўнены, што Лукашэнка не “працягне” на пасадзе да 2025 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі