“Украінскія нацыяналісты” і “пераварот у Беларусі” — якая сувязь?

“Украінскія нацыяналісты” і “пераварот у Беларусі” — якая сувязь?

Напружанне на ўкраінска-расійскай мяжы ўзрастае штодня, і пытанне наконт магчымага ўцягнення ў гэтае супрацьстаянне Беларусі як галоўнага ваеннага саюзніка Расіі застаецца адкрытым. Асабліва на фоне няспынных абвінавачванняў Украіны з боку афіцыйнага Мінска ў спробах тым ці іншым чынам паўплываць на сітуацыю ў Беларусі. То да нас прарываецца джып са зброяй, то гэтую зброю ў Беларусь ледзь не вагонамі перапраўляюць, а то нейкія “ўкраінскія нацыяналісты” плануюць спрычыніцца да ваеннага перавароту ў нашай краіне.

Хто ці што стаіць за стварэннем з Украіны вобраза ворага? Ці ўцягнуць Беларусь у расійска-ўкраінскае супрацьстаянне? Як на адносінах Мінска і Кіева адаб’ецца справа аб “спробе захопу ўлады”? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае аналітык Украінскага інстытута будучыні Ігар Тышкевіч.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўні навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі