Украінскі спецназ правёў вучэнні ў чарнобыльскай зоне адчужэння. Пра гэта піша УНІАН.
Па задуме, вучэнні з прымяненнем баявых снарадаў і ўзаемадзеянне штурмавых груп адразу некалькіх падраздзяленняў пры неабходнасці павінны стрымаць расійскія войскі з боку Беларусі.
Задачай названа знішчэнне варожых цэляў за лічаныя кіламетры ад беларускай мяжы.