Вы тут

Украінскі боршч трапіў у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

Украінскі боршч / pixabay.com

У Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўнесены элемент "Культура прыгатавання ўкраінскага баршчу". Пра гэта заявіла Міністэрства культуры Украіны, перадае hromadske.ua.

Адпаведнае рашэнне было прынятае 1 ліпеня на пазачарговым пасяджэнні Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Гэты камітэт звярнуўся ў сакратарыят ЮНЕСКА з просьбай уключыць названую намінацыю ў спіс тэрміновай аховы ЮНЕСКА.

Ва ўкраінскім Мінкульце пракаментавалі так: "Боршч — элемент сацыяльнай інтэграцыі і згуртаванасці, якая служыць аб'яднанню народа Украіны незалежна ад узросту, полу або паходжання. У гэтым сэнсе элемент дэманструе важную ролю нематэрыяльнай культурнай спадчыны падчас узброеных канфліктаў і надзвычайных сітуацый".

Яшчэ да пачатку вайны адбылася руска-ўкраінская інфармацыйная спрэчка за боршч. Прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава нават заяўляла, быццам украінцы забаранялі кнігі па кулінарыі, а рэцэпт баршчу трымалі ў таямніцы і забаранялі гатаваць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.