Украінцы заяўляюць, што завяршаюць аперацыю па акружэнні расіян у Лімане

Вайна ва Украіне / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Узброеныя сілы Украіны завяршаюць акружэнне расійскіх войскаў пад Ліманам у Данецкай вобласці. Пра гэта заявілі ва Усходняй групоўцы войскаў. Адзначаецца, што "пад агнявым кантролем Узброеных Сіл Украіны фактычна ўсе падыходы, лагістычныя шляхі праціўніка па якіх ён дастаўляў боепрыпасы і жывую сілу". Пры гэтым прызнаецца, што каля Лімана праціўнік больш умацаваны і падрыхтаваны, матываваны, чым у Харкаўскай вобласці падчас нядаўнага ўкраінскага контрнаступу. Таму ўкраінскія войскі патрацілі на наступ больш часу. Падкрэсліваецца, што ўкраінскі Генштаб перайграў расійскі бок тактычна.

Расіяне ж яшчэ спадзяюцца дэблакаваць сваю акружаную ў Лімане вайсковую групоўку. У бой кідаюць нават нядаўна мабілізаваных байцоў.

Карта боев под Лиманом на утро 30 сентября, российская версия

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.