Украінцы на рачной пераправе за чатыры дні знішчылі 70 адзінак расійскай тэхнікі

Украінскія СМІ паведамляюць пра з'яўленне "другой Чарнабаеўкі", дзе расіяне рэгулярна нясуць значныя страты. На гэты раз такім месцам стала пераправа праз раку Северскі Данец на Данбасе. За чатыры дні ўкраінская артылерыя знішчыла там больш за 70 адзінак ваеннай тэхнікі, а таксама два батальёны пехоты разам з інжынерамі, якія арганізоўвалі пераправу.

Спачатку расіяне праз пераправу захапілі за ракой плацдарм. Аднак яе разбамбілі, і расійскія дэсантнікі апынуліся адрэзаныя ад сваіх сіл. У далейшым расійскае камандаванне спрабавала аднавіць пераправу. Апошняя спроба была 12 траўня, калі было вырашана эвакуяваць дэсантнікаў з плацдарма. Аднак пераправу зноў знішчылі ўкраінцы, таму расійскія вайскоўцы адступілі — кінулі тэхніку і пераплылі Северскі Данец.

Украінцы на рачной пераправе за чатыры дні знішчылі 70 адзінак расійскай тэхнікі
Украінцы на рачной пераправе за чатыры дні знішчылі 70 адзінак расійскай тэхнікі
Украінцы на рачной пераправе за чатыры дні знішчылі 70 адзінак расійскай тэхнікі
Украінцы на рачной пераправе за чатыры дні знішчылі 70 адзінак расійскай тэхнікі
Украінцы на рачной пераправе за чатыры дні знішчылі 70 адзінак расійскай тэхнікі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі