Вы тут

Украіна зноў унесла Беларусь у спіс "зялёных краін" па COVID-19

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі / Reuters

Украіна зноў унесла Беларусь у спіс "зялёных краін" па COVID-19. Інфармацыя пра гэта з'явілася на сайце Міністэрства аховы здароўя гэтай краіны. Беларусы змогуць паехаць ва Украіну без ПЦР-тэсту, не трэба будзе выконваць і 14-дзённы каранцін. Але ж па-ранейшаму трэба мець страхоўку ад COVID-19, набытую ва ўкраінскай кампаніі ці ў кампаніі, якая мае прадстаўніцтва ў нашай паўднёвай суседцы.

Украіна ўжо неаднаразова ўносіла Беларусь у "зялёны спіс", але пасля вяртала ў "чырвоны". Апошні раз гэта адбылося ў сярэдзіне лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.