Украіна ўлічвае ўсе пагрозы з боку Беларусі — Мінабароны

Аляксандр Лукашэнка: адкуль рыхтаваўся напад... / Скрыншот з відэа АНТ

Украіна ўлічвае ўсе пагрозы з боку Беларусі, заявіла намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр. "У Беларусі паўгода працягваюцца вучэнні, цытуе яе словы УНІАН. — Што гэта азначае? Гэта азначае, што яны паўгода знаходзяцца ў стане баявой гатоўнасці. Таму мы не можам выключаць ніякіх пагроз з таго боку".

Маляр дадала, што Украіна ў адказ праводзіць каля мяжы з Беларуссю свае вучэнні. Падчас іх адпрацоўваюць сумесныя дзеянні вайскоўцы, Нацгвардыя і памежнікі.

"Мы ведаем, наколькі Лукашэнка залежыць сёння ад Пуціна, — кажа Маляр. — І ступень гэтага ўплыву нельга пераацаніць, таму што гэта надзвычай вялікі ўплыў. Таму так, гэтая пагроза разглядаецца ў тым ліку".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.