Украіна спыніць дзеянне Пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання з РБ

Пагадненне аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання паміж Украінай і Беларуссю было падпісанае ў 1993 годзе / shutterstock.com

Урад Украіны ўхваліў праект закона аб спыненні дзеяння Пагаднення аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання з Беларуссю. Дакумент быў падпісаны ў 1993 годзе, дзейнічаў з 1994-га.

У Кіеве палічылі, што спыненне дзеяння гэтай міжурадавай дамовы паскорыць згортванне эканамічных і фінансавых сувязяў з Беларуссю як краінай суагрэсарам.  

Пасля спынення дзеяння гэтай дамовы грамадзяне Беларусі, якія атрымліваюць даход ва Украіне, будуць плаціць падаткі па агульнай стаўцы — 15%. Раней для беларусаў дзейнічала льготная стаўка. У выніку, палічылі ў Кіеве, бюджэт Украіны атрымае больш грошай, а бюджэт краіны-саюзніцы агрэсара — менш. Акрамя таго, пасля спынення дзеяння Пагаднення Украіна здымае з сябе абавязацельствы па абмене інфармацыяй з РБ па падатковых пытаннях.

Цяпер законапраект павінны зацвердзіць у Вярхоўнай Радзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.