Украіна перасцерагае Лукашэнку "ад любых магчымых далейшых агрэсіўных планаў"

Аляксандр Лукашэнка мусіць лічыцца з нежаданнем беларусаў ваяваць супраць Украіны / Карыкатура dw.com
Аляксандр Лукашэнка мусіць лічыцца з нежаданнем беларусаў ваяваць супраць Украіны / Карыкатура dw.com

У МЗС Украіны пакуль не сталі каментаваць сённяшнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, што Кіеў нібыта прапаноўваў яму заключыць "пакт аб ненападзе". Афіцыйны прадстаўнік МЗС Украіны Алег Ніколенка ў каментары rbc.ua паразважаў на тэму небяспекі з боку РБ. Паводле яго слоў, Украіна гатовая да магчымага ўзмацнення гэтай пагрозы, а ўрад і вайсковае камандаванне маюць дакладны план дзеянняў.

"Украіна перасцерагае Мінск ад любых магчымых далейшых агрэсіўных планаў, — кажа прадстаўнік украінскага МЗС. — Са свайго боку, пацвярджаем адсутнасць якіх-небудзь агрэсіўных намераў у дачыненні да Беларусі".

Ніколенка адзначыў, што Расія ўсяляк намагаецца ўцягнуць Беларусь у вайну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі