Украіна можа крыміналізаваць удзел кампаній з Расіі і Беларусі ў дзяржзакупках

Украіна можа крыміналізаваць удзел кампаній з Расіі і Беларусі ў дзяржзакупках

Ва Украіне прапануюць увесці крымінальную адказнасць за ўдзел у дзяржаўных закупках расійскіх і беларускіх кампаній, якія знаходзяцца пад санкцыямі. З такой прапановай выступіла Бюро эканамічнай бяспекі, паведамляе hromadske.ua.

Гаворка ідзе пра ўдзел у публічных закупках тавараў, работ і паслуг кампаній, уладальнікамі якіх з'яўляюцца рэзідэнты з Расіі ды Беларусі. Ужо праведзеныя закупкі прапануецца ануляваць.

Намеснік дырэктара Бюро Аляксандр Кучарэнка патлумачыў мэту такой забароны: "Прыняцце закона павінна прадухіліць адток сродкаў з дзяржаўнага бюджэту Украіны ў бюджэты РФ і Беларусі, што ўзмоцніць нашу эканамічную бяспеку. За наўмыснае парушэнне заказчыкамі таргоў патрабаванняў заканадаўства аб закупках будзе прызначаная крымінальная адказнасць".

На пачатку ліпеня Бюро эканамічнай бяспекі паведаміла, што ў дзяржзакупках прымалі ўдзел 83 прадпрыемствы, бенефіцыяры якіх звязаныя з Расіяй і Беларуссю. З гэтымі прадпрыемствамі было заключана больш за 400 здзелак агульнай сумай каля 65 мільёнаў грыўняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі