Вы тут

Украіна дадала Беларусь у спіс небяспечных краін па COVID-19

Украіна дадала Беларусь у спіс небяспечных краін па COVID-19 / Reuters

Мінздароўя Украіны абнавіла спіс краін з "чырвонай зоны" па COVID-19. Цяпер у яго ўвайшла і Беларусь. У "чырвоную зону" Украіна дадала амаль усіх сваіх суседзяў — акрамя Венгрыі.

Яшчэ напрыканцы снежня наша краіна ўваходзіла ў спіс краін "зялёнай зоны".

Людзі, якія прыязджаюць ва Украіну з "зялёнай зоны", павінны мець пры сабе поліс медыцынскага страхавання. На тэрыторыю Украіны яны трапляюць без самаізаляцыі і без тэстаў, тлумачыў галоўны санітарны лекар Украіны Віктар Ляшко.

Украінцы і замежнікі, якія прыязджаюць з краін "чырвонай зоны", павінны не толькі мець поліс медыцынскага страхавання, але яшчэ і пайсці на 14 дзён у самаізаляцыю, або на працягу сутак здаць ПЦР-тэст, або прыехаць на тэрыторыю Украіны ўжо з гатовымі вынікамі тэста. Прычым ён павінен быць зроблены не больш чым за 48 гадзін да моманту перасячэння мяжы.

Дарэчы, паводле беларускіх нормаў людзі, якія прыязджаюць з Украіны, павінныя быць на ізаляцыі 10 дзён. У гэтым спісе акрамя Украіны яшчэ 145 краін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.