Вы тут

Украіна больш не купляе паліва ў Беларусі

Усе пастаўкі цяпер ажыццяўляюцца выключна з краін ЕС / БЕЛТА

Украіна больш не купляе паліва з Беларусі. Усе пастаўкі ажыццяўляюцца выключна з краін ЕС, паведаміў міністр інфраструктуры Украіны Аляксандр Кубракоў.

Праз вайну, па словах міністра, Украіна вымушаная купляць паліва "паўсюль, дзе можна дастаць", у тым ліку ў Бельгіі і Нідэрландах.

Украіна была адным з найбуйнейшых пакупнікоў беларускага паліва. Амаль толькі на гэтую краіну працаваў завод у Мазыры, актыўна працавалі там і беларускія бізнесоўцы, у тым ліку Мікалай Варабей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.