Удзельніка "Плошчы" будуць судзіць за бойку пасля "Марша недармаедаў"

Скрыншот з відэа Аляксея Кірыленкі / @Kirilenko_a
Скрыншот з відэа Аляксея Кірыленкі / @Kirilenko_a

"Марш недармаедаў", які прайшоў у Мінску 15 сакавіка мінулага года, скончыўся масавай бойкай каля тралейбуса на плошчы Бангалор. Сілавікі ў цывільным паспрабавалі затрымаць там групу анархістаў, якія хавалі свае твары.

Бойка каля тралейбуса трапіла на відэа, якое хутка разляцелася па сацсетках:

Уважліва паглядзіце, што адбываецца на гэтым відэа з 0:16 па 0:18. Мужчына ў чырвонай куртцы з надпісам "Беларускі бокс" некалькі разоў б'е хлопцаў у сініх куртках. Спачатку журналісты лічылі, што гэта міліцыянт у цывільным адзенні, які ўдзельнічае ў затрыманні. Аднак, як стала вядома Еўрарадыё, "баксёр" спачуваў удзельнікам пратэстнай акцыі і дапамагаў адбіць іх у сілавікоў.

Праз некалькі дзён міліцыя вылічыла і затрымала мужчыну ў чырвонай куртцы.

Участника “Плошчы” будут судить за драку после “Марша нетунеядцев”

"Праверкі па ўказаных фактах праводзіліся ўпраўленнем Следчага камітэта па гораду Мінску. Была распачатая крымінальная справа па 339 артыкуле Крымінальнага кодэкса [ "Хуліганства". — Еўрарадыё]. Падчас расследавання абставін здарэння было выяўлена, што абвінавачаны, жыхар Мінска, ужыў гвалт у дачыненні да мужчыны на прыпынку грамадскага транспарту, ведаючы пра тое, што той з'яўляецца супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Гэта было пэўна ўстаноўлена падчас расследавання справы. Яна была перакваліфікаваная на артыкул 364. Расследаваная справа перададзеная пракурору для накіравання ў суд", — паведаміў Еўрарадыё афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч.

Максімальнае пакаранне па артыкуле 364 КК "Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў" — пазбаўленне волі на тэрмін да шасці гадоў.

Як атрымалася высветліць у Еўрарадыё, затрыманага мінчука клічуць Святаслаў Б. Ён нарадзіўся 18 красавіка 1986 года ў Вілейскім раёне (Мінская вобласць), па прафесіі — будаўнік.

Участника “Плошчы” будут судить за драку после “Марша нетунеядцев”

6 гадоў таму Святаслаў Б. ўжо фігураваў у крымінальнай хроніцы па рэзананснай справе: яго судзілі за ўдзел у беспарадках на плошчы Незалежнасці пасля прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Хлопца затрымалі адным з апошніх, 15 чэрвеня 2011 года. Крымінальная справа тады ўжо было фактычна закрытая, па ёй адбыліся дзясяткі судоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі