Вы тут

Уцёкі ад рэжыму і вайны: Юра Стыльскі ўпершыню пасля ад'езду з Беларусі

Юрый Стыльскі / Еўрарадыё

Беларускія музыкі, якія ў 2020–2021 гадах былі вымушаныя збегчы ад палітычнага пераследу ва Украіну, цяпер зноў бягуць — ад вайны. Сярод тых, хто прыехаў у апошнія дні ў Варшаву — лідар берасцейскага гурта "Дай Дарогу!" Юрый Стыльскі.

Юра пакінуў Беларусь у жніўні 21-га: яго кліп на песню "Баю-бай" прызналі экстрымістскім. Пазоў на песню падаў ГУБАЗіК. Міліцыянтам не спадабаліся іх вобразы ў кліпе, і яны вырашылі, што ён "зняты з мэтай дыскрэдытацыі работнікаў сілавых структураў". Самому Юру давялося з'ехаць з-за пагрозы апынуцца за кратамі. 

Больш за паўгода Стыльскі пражыў ва Украіне, якую вельмі палюбіў. І, кажа, не з'ехаў бы адтуль і падчас вайны, але настаяла каханая.

Мы сустракаемся з Юрам Стыльскім у студыі Еўрарадыё. Гэта першае інтэрв'ю музыкі пасля яго ад'езду з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.