Вы тут

У ЗША віртуальна ўручылі кінапрэмію "Залаты глобус"

Сёлета "Залатыя Глобусы" ўручалі віртуальна / Reuters

78-я цырымонія ўручэння кінапрэміі "Залаты глобус" прайшла ў ЗША віртуальна.

Па дзве статуэткі атрымалі драма "Зямля качэўнікаў" і камедыя "Борат 2", столькі ж дасталося мультфільму "Душа".

Найлепшымі акторамі былі прызнаныя Саша Барон Коэн ("Борат 2"), Андра Дэй ("Злучаныя Штаты супраць Білі Холідэй") і Розамунд Пайк ("Аферыстка"). Чэдвік Боўзман за ролю ў фільме "Ма Рэйні: маці блюзу" атрымаў "Залаты глобус" пасмяротна.

Найлепшай рэжысёркай стала Хлоя Чжао ("Зямля качэўнікаў"), а найлепшым сцэнарыстам прызнаны Аарон Соркін ("Суд над чыкагскай сямёркай").

Найлепшым фільмам на замежнай мове стала амерыканская драма "Мінары". Найбольшую колькасць узнагародаў сярод серыялаў атрымаў фільм "Карона" — чатыры статуэткі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.