У ЗША пракаментавалі пагадненне аб размяшчэнні ядзернай зброі ў РБ

Раней Расія перадала Беларусі комплекс "Іскандэр-М", здольны несці ядзерны зарад / РІА Навіны
Раней Расія перадала Беларусі комплекс "Іскандэр-М", здольны несці ядзерны зарад / РІА Навіны

У ЗША пакуль не бачаць прычын карэктаваць сваю стратэгічную ядзерную пазіцыю праз дамоўленасці Масквы і Мінска размясціць у Беларусі ядзерную зброю. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Мэцью Мілер. З яго слоў, у Вашынгтоне не бачаць "якіх-небудзь прыкмет таго, што Расія рыхтуецца прымяніць ядзерную зброю". Пры гэтым пагадненне Масквы і Мінска аб размяшчэнні ў Беларусі ядзернай зброі Мілер назваў "прыкладам безадказных паводзін".

Рэзка выказаліся ў Токіа. Там асудзілі дамоўленасці аб размяшчэнні тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. Урад Японіі лічыць, што перамяшчэнне расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі на тэрыторыю Беларусі павысіць градус напружанасці вакол сітуацыі ва Украіне, заявіў генеральны сакратар японскага Кабінета міністраў Хіракадзу Мацуна. Яго словы прыводзіць ТАСС.

Нагадаем, напярэдадні міністры абароны РБ і РФ падпісалі ў Мінску пагадненне аб размяшчэнні ў Беларусі расійскай ядзернай зброі. Пры гэтым міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што кантроль над зброяй застаецца ў Масквы. Аляксандр Лукашэнка ўчора ж заявіў, што перамяшчэнне ядзерных боепрыпасаў ужо пачалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі