У Жодзіне пройдзе суд над жанчынай, якую ўдарыў міліцыянт

Наіля Гусакова / ex-press.by​
Наіля Гусакова / ex-press.by​

У пятніцу, 23 кастрычніка, у Жодзінскім гарадскім судзе адбудзецца судовае пасяджэнне па адміністратыўнаму працэсу ў дачыненні да Наілі Гусаковай. Жанчына абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 13 верасня. У той дзень яе ўдарыў у твар супрацоўнік міліцыі — так моцна, што яна ўпала. 

Як паведамляе ex-press.by, 13 верасня Наіля Гусакова стаяла на стаянцы ля гандлёвага цэнтра "Элегант". Пачуўшы крыкі людзей, яна падумала, што камусьці можа спатрэбіцца яе дапамога. Падышоўшы да міліцыянта, жанчына пачала здымаць на тэлефон. Потым перавяла камеру ўбок, пасля чаго атрымала моцны ўдар у твар ад іншага міліцыянта, які стаяў убаку.

Жанчына адчула сябе дрэнна і звярнулася ў бальніцу. Пакуль запаўнялі дакументы і праходзіў агляд, лекар патэлефанаваў у ГАУС. Наілю выклікалі. Яна паехала на сустрэчу разам з адвакатам. У аддзеле Следчага камітэта прынялі заяву і папрасілі ў ГАУС растлумачыць, што адбылося. 

У міліцыі адказалі, што ўжылі сілу "для самаабароны і затрымання". Праверка па гэтым факце была падоўжаная на тры месяцы. 

Наіля не была затрыманая, ніхто не папярэджваў яе аб магчымым ужыванні сілы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі