У Заслаўі адкрыўся "Музей беларускай маляванкі". Гэта першы і адзіны ў краіне музей, прысвечаны традыцыйнаму беларускаму роспісу дываноў.
“Віншую ўсіх прыхільнікаў традыцыйнага мастацтва. Цяпер ў нас ёсць магчымасць пазнаёміцца з адзінай у рэспубліцы калекцыяй маляваных дываноў Алены Кіш. І калекцыяй маляваных дываноў Язэпа Драздовіча. І яшчэ шмат з якімі рэчамі”, — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку народны майстар Вольга Хачкова.
Музей знаходзіцца на вуліцы Дачнай, ён уваходзіць у склад гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Заслаўе". Першыя наведвальнікі паглядзелі галерэю дываноў падчас акцыі "Ноч музеяў".


