У Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі новы камандуючы

Уладзімір Белы / sb.by
Уладзімір Белы / sb.by

У Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных сіл Беларусі новы камандуючы. Ім прызначаны палкоўнік Уладзімір Белы. Ён вызвалены ад ранейшай пасады — начальніка факультэта Генштаба, намесніка начальніка Вайсковай акадэміі РБ. На ёй Белы быў з восені 2022-га.

Уладзіміру Беламу 46 гадоў. Ён — ураджэнец Мікалаеўшчыны на Стаўбцоўшчыне. Вучыўся ў Беларусі — Вайсковая акадэмія, факультэт Генштаба. Быў начальнікам штаба, першым намеснікам камандуючага сіламі спецаперацый. Як вядома, у 2020-м байцы ССА ўдзельнічалі ў падаўленні пратэстаў. Магчыма, з гэтым і звязана хуткая змена пасад палкоўніка, які неўзабаве можа стаць генералам.

Ужо былы камандуючы Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Ігар Дземідзенка "залічаны ў распараджэнне міністра абароны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі