У Японіі здзіўленыя, што замест дыялогу ў Беларусі арганізавалі інаўгурацыю

У Японіі здзіўленыя, што замест дыялогу ў Беларусі арганізавалі інаўгурацыю

МЗС Японіі лічыць сумным фактам тое, што ўлады Беларусі замест спробаў нацыянальнага дыялогу правялі цырымонію інаўгурацыі. "Гэта не садзейнічае паляпшэнню сітуацыі ў краіне", цытуе заяву ria.ru.

Токіа працягвае "настойліва заклікаць улады Рэспублікі Беларусь неадкладна спыніць неабгрунтаваныя затрыманні грамадзян і ўступіць у дыялог з людзьмі". МЗС Японіі нагадвае, што міжнародная супольнасць неаднаразова заклікала афіцыйны Мінск не затрымліваць удзельнікаў мірных пратэстаў. Але рэпрэсіі працягваюцца, а ў Беларусі захоўваецца "палітычная нестабільнасць", лічаць у Токіа.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі