У вёсцы Дуброўка супрацоўнік ДАІ страляў у п'янага мясцовага жыхара

БЕЛТА
БЕЛТА

 

24 кастрычніка ў вёсцы Дуброўка Ушацкага раёна інспектару ДАІ прыйшлося страляць у парушальніка, перадае прэс-служба МУС.

— Трое п'яных мужчын (ва ўзросце 32, 33 і 57 гадоў) стаялі на праезнай часткі, калі да іх пад'ехаў патрульны нарад ДАІ. На просьбу адысці з дарогі, кампанія адказала агрэсіяй. Падчас затрымання правапарушальнікі аказалі актыўны супраціў і паспрабавалі завалодаць табельнай зброяй міліцыянта, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Паводле паведамлення МУС, мужчыны праігнаравалі патрабаванні спыніць бойку. Таму супрацоўніку ДАІ прыйшлося выкарыстаць зброю. Інспектар стрэліў спачатку ў паветра, а потым — у нагу аднаму з мужчын.

32-гадовы жыхар Дуброўкі шпіталізаваны з раненнем сцягна, астатнія затрыманыя і знаходзяцца ў ІЧУ.

—Усе трое раней неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. За плячыма пацярпелага — судзімасць за хуліганства, — дадаюць у МУС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі