Вы тут

У выкрытага ў МУС Украіны баевіка СБУ знайшла старыя беларускія грошы

Знойдзеныя грошы / twitter.com/ServiceSsu

8 красавіка СБУ Украіны аб'явіла пра выкрытага былога супрацоўніка "спецслужбы" самаабвешчанай "ЛНР". Ён патрапіў на падкантрольную Кіеву тэрыторыю праз Расію і ўладкаваўся на Херсоншчыне на працу ў структуру Міністэрства ўнутраных спраў. Для гэтага прадаставіў сфальсіфікаваныя дакументы. СБУ мяркуе, што былы баявік мог перадаваць у "ЛНР" інфармацыю з закрытых базаў даных.

На фота і відэа СБУ можна пабачыць, што ў затрыманага былі не толькі долары, еўра, але і старыя беларускія грошы, якіх няма ў абароце ўжо больш за чатыры гады. Навошта ён іх захоўваў, украінская спецслужба не патлумачыла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.