Вы тут

У выходныя ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы

Пачынаецца другі месяц вясны / БЕЛТА

У выходныя ў Беларусі чакаюцца дажджы і навальніцы. Дзённая тэмпература паветра ў асобных рэгіёнах будзе дасягаць 17-20 градусаў цяпла.

Як паведамляюць сіноптыкі, у суботу, 1 траўня, у начныя гадзіны будзе ад 0 на поўначы да +8 на поўдні краіны (у Мінску — ад +2 да +4 градусаў), у дзённыя гадзіны — ад +11 да +17 градусаў (у сталіцы — 12-14 цяпла). Ападкі (кароткачасовыя дажджы) магчымыя ўначы на ўсходзе Беларусі, удзень — па Брэстчыне.

У нядзелю, 2 траўня, прагназуюцца па ўсёй краіне дажджы, а месцамі і навальніцы. Магчымы моцны вецер з парывамі да 18 м/с. У начныя гадзіны будзе ад -1 на поўначы да +10 на поўдні, у дзённыя гадзіны — ад +9 да +15 (на Гомельшчыне — да 20 градусаў цяпла).

Дажджы і моцны вецер прагназуюцца і на пачатак наступнага тыдня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.