Вы тут

У выходныя ў Беларусі будзе да +34 градусаў

У спякотныя летнія дні / pixabay.com

У суботу, 18 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што кароткачасовыя дажджы месцамі магчымыя на паўднёвым усходзе краіны.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +8 да +12 градусаў (у Мінску — 8-10 цяпла), у дзённыя гадзіны — ад +21 да +26 (у сталіцы — ад +22 да +24).

У нядзелю ў асобных раёнах па краіне прагназуюцца дажджы і навальніцы. У Брэсцкай вобласці чакаецца да +34, у Мінску — да +31 градуса.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.