У Вярхоўным судзе пацвердзілі інфармацыю пра сёмага "смяротніка"

У Вярхоўным судзе пацвердзілі інфармацыю пра сёмага "смяротніка"

У Беларусі сапраўды ёсць сёмы чалавек, асуджаны да смяротнай кары. Яго клічуць Віктар Лётаў, яму 30 гадоў. Гэтую інфармацыю пацвердзіў на прэс-канферэнцыі 31 студзеня першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда Валерый Калінковіч

Звесткі пра сёмага "смяротніка" з'явіліся ў СМІ 26 студзеня, але тады не атрымалі афіцыйнага пацвярджэння. 

Па словах Калінковіча, Лётава прысудзiлi да смяротнай кары за забойства сукамернiка ў турме ў Глыбокiм. Сукамернiка ён забіў з асабiстай непрыязнасцi. Пасля вынясення прысуду мужчына не стаў падаваць апеляцыю.

Раней беларускія праваабаронцы паведамлялі пра шэсць чалавек, асуджаных на смяротнае пакаранне. Гэта жыхар Мазыра Кірыл Казачок (забіў дваіх уласных дзяцей), жыхар Нароўлі Аляксандр Міхаленя (забіў сваіх суседзяў-пенсіянераў), Ігар Гершанкоў і Сямён Беражны (фігуранты справы “чорных рыэлтараў”), мінчукі Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарка (забілі маладую пару ў Мінску і мужчыну ў Калодзішчах).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі