У Вільні знайшлі беларускамоўныя тэксты, аўтарам якіх мог быць Каліноўскі

У Вільні знайшлі беларускамоўныя тэксты, аўтарам якіх мог быць Каліноўскі

У Вільні знайшлі беларускамоўныя тэксты, аўтарам якіх мог быць Кастусь Каліноўскі. Пра сваю знаходку ў фондах Нацыянальнага музея Літвы напісаў у Facebook беларускі гісторык Алесь Смалянчук.

"Сярод матэрыялаў Літоўскага правінцыяльнага камітэта знойдзеныя некалькі беларускамоўных тэкстаў відавочна з асяроддзя Кастуся Каліноўскага, — паведамляе Смалянчук. — Почырк некаторых ("Do Ciabie swiaty ojcza...", чатырохрадкоўе на адвароце шостага нумару "Мужыцкай праўды") падобны на почырк Каліноўскага... Нават павярхоўны прагляд дакументаў наводзіць на думку, што прынамсі іх частка належала асабіста Кастусю Каліноўскаму".

Кастусь Каліноўскі (1838 — 1864) — нацыянальны герой Беларусі, адзін з кіраўнікоў вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў.

У Вільні знайшлі беларускамоўныя тэксты, аўтарам якіх мог быць Каліноўскі
Аўтарам гэтага тэксту можа быць Кастусь Каліноўскі / facebook.com/ales.smalianchuk
У Вільні знайшлі беларускамоўныя тэксты, аўтарам якіх мог быць Каліноўскі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі