Вы тут

У Віцебску за ўдары па міліцэйскаму бусіку ў калонію адправілі Юлію Кашавераву

Юлія Кашаверава / vitebskspring.org

У Віцебску за тры ўдары па міліцэйскаму бусіку ў калонію агульнага рэжыму (прысуд — 1 год і 6 месяцаў) адправілі Юлію Кашавераву. 22-гадовая віцяблянка была прызнаная вінаватай у "хуліганстве". Яе крымінальную справу разглядаў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска, суддзя — Сяргей Будрэвіч, паведамляе spring96.org.

Падчас следства прагучала, што 4 кастрычніка 2020-га дзяўчына падчас мірнай акцыі пратэсту сарвала маску і галаўны ўбор з міліцыянера і ўдарыла нагой па міліцэйскім бусе. Кашаверава віну прызнавала часткова. Абвінавачанне патрабавала для яе 6 гадоў зняволення. За кратамі віцяблянка правяла ўжо 5 месяцаў.

Юлія Кашаверава працавала медсястрой у вайсковай частцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.