У Віцебску правялі ператрусы і затрымалі трох студэнтаў

Цімафей Журкевіч / Вясна
Цімафей Журкевіч / Вясна

 

16 студзеня ў Віцебску затрымалі і правялі ператрусы ў трох студэнтаў, паведамляе "Віцебская вясна".

Маці студэнта ВДТУ Цімафея Журкевіча распавяла, што ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы па факце пагрозы гвалтам у дачыненні да вайскоўца. Цяпер праводзіцца праверка, у Цімафея забралі жорсткі дыск кампутара і тэлефон. Самога хлопца затрымалі ў ІЧУ на 72 гадзіны.

Па тым жа сцэнары прайшлі ператрусы ў Глеба Івашкевіча і Мікіты Кохана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі