У Віцебску пратэстоўца з анкалогіяй асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі

У Віцебску пратэстоўца з анкалогіяй асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі

У Віцебску пратэстоўца з анкалогіяй асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. 54-гадоваму Уладзіміру Малахоўскаму інкрымінавалі гвалтоўныя дзеянні супраць міліцыянераў. Пракурор запатрабавала для Малахоўскага 6 гадоў калоніі, нягледзячы на тое, што ён мае інваліднасць, хварэе на анкалогію і выхоўвае дваіх няпоўнагадовых дзяцей, паведамляе viciebskspring.org.

Абвінаваўчы прысуд агучыў суд Першамайскага раёна Віцебска, суддзя — Таццяна Родзіна. Асуджаны павінен выплаціць агулам 3000 рублёў "маральнай кампенсацыі" пацярпелым міліцыянерам — Качыхіну, Емяльянаву і Пазнякову. Паводле абвінавачання, падчас затрымання на несанкцыянаваным шэсці 13 верасня 2020-га Уладзімір Малахоўскі "спрабаваў нанесці траўмуючыя ўдары па розных частках цела міліцыянераў, завалодаў міліцэйскім жэтонам, а пазней, ужо будучы затрыманым і знаходзячыся ў аўтазаку, распыліў газ з балончыка ў бок міліцыянераў". Мужчына сваёй віны не прызнаў.

Працэс над Малахоўскім праходзіў практычна ў закрытым рэжыме. Напрыклад, на спрэчкі бакоў трапіла толькі жонка падсуднага. 

У Віцебску пратэстоўца з анкалогіяй асудзілі на 3 гады і 6 месяцаў калоніі
Уладзімір Малахоўскі ў судзе / viciebskspring.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі