Вы тут

У Віцебскай вобласці з ЦТ выдалілі абітурыента

Віцебскі абітыруент праваліўся на ЦТ праз мабільнік / pixabay.com

Падчас сённяшняга цэнтралізаванага тэставання па рускай мове ў Віцебскай вобласці з аўдыторыі быў выдалены абітурыент, паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю.

Прычына — пранос мабільнага тэлефона на ЦТ.

Удзельнікам ЦТ забаронена мець пры сабе і выкарыстоўваць у аўдыторыі мабільнікі ды іншыя сродкі прыёму-перадачы інфармацыі. Увогуле абітурыентам забаронена праносіць у аўдыторыю любыя прадметы акрамя дакумента, які сведчыць асобу, пропуску, ручкі (гелевай або капілярнай) з атрамантам чорнага колеру.

На педагагічных тэстах па хіміі ды фізіцы дазваляецца выкарыстоўваць непраграмаваны калькулятар, які не з'яўляецца сродкам захоўвання, прыёму і перадачы інфармацыі. Прычым на клавішах такога калькулятара або побач з імі не павінна быць малюнкаў літар любога алфавіту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.