У Ватыкане ідзе цырымонія пахавання папы Бенедыкта XVI

Пахаванне папы Бенедыкта XVI / twitter.com/prezydentp
Пахаванне папы Бенедыкта XVI / twitter.com/prezydentp

У Ватыкане ідзе цырымонія пахавання папы Бенедыкта XVI.

Труну з яго целам вынеслі на плошчу святога Пятра. Папа Францішак мае адслужыць імшу па сваім папярэдніку.

На цырымоніі прысутнічаюць многія ВІПы. У прыватнасці, туды прыбылі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Пасля цырымоніі труну змесцяць у магілу без прысутнасці відэакамер. Завяршальны этап пахавальнай цырымоніі пройдзе непублічна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі