У судзе па "справе Бабарыкі" на 2 тыдні абвешчаны перапынак

У судзе па "справе Бабарыкі" на 2 тыдні абвешчаны перапынак

У судзе па "справе Бабарыкі" абвешчаны перапынак. Тэлеграм-канал @viktarbabarykaofficial піша, што пасяджэнні адкладзены "на няпэўны тэрмін, але мінімум да 9 сакавіка".

"У судовым пасяджэнні па крымінальнай справе топ-менеджэраў Белгазпрамбанка абвешчаны перапынак працягласцю да двух тыдняў у сувязі з захворваннем аднаго з членаў складу суда", распавяла газеце "Белорусы и рынок" прэс-сакратар Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.

Суд пачаўся 17 лютага ў будынку суда Маскоўскага раёна Мінска. Ад таго часу зачытвалі абвінавачванне. Працэс мусіў аднавіцца раніцай 24 лютага.

Экс-старшыню праўлення "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыку вінавацяць у атрыманні хабару арганізаванай групай у асабліва буйным памеры і "адмыванні" грошай, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры. Ён сваёй віны не прызнае.

Бабарыка прызнаны палітвязнем.

Чаму абвінавачванне ў дачыненні экс-банкіра выглядае дзіўна, днямі ў стрыме на сваім YouTube-канале распавёў незалежны аналітык Сяргей Чалы (на відэа).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі