У суботу ў Беларусі будзе да 32 градусаў цяпла

У суботу ў Беларусі будзе да 32 градусаў цяпла

У суботу, 6 жніўня, у дзённыя гадзіны ў Беларусі прагназуюцца ападкі — кароткачасовыя дажджы пройдуць у Гродзенскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях (у тым ліку і ў Мінску). Магчымыя навальніцы.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад +17 да +20 градусаў, удзень — ад +25 да +32 (у сталіцы — да 30 цяпла).

У нядзелю спёка адступіць. У дзённыя гадзіны прагназуецца ад +17 да +23 градусаў.

У суботу ў Беларусі будзе да 32 градусаў цяпла
vk.com/belgidromet
У суботу ў Беларусі будзе да 32 градусаў цяпла

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі