У суботу, 14 траўня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы па поўдні, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер прагназуецца заходні ўмераны, удзень парывісты, месцамі па захадзе моцны парывісты — да 15-18 метраў за секунду.
Тэрмометры ўначы пакажуць 5-11 вышэй за нуль, удзень чакаеацца 12-18 цяпла, па поўдні краіны будзе да +20.