У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы

У суботу амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — навальніцы

У суботу, 17 красавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы (яны магчымыя ўдзень). Сіноптыкі папярэджваюць пра туман уначы і раніцай у асобных раёнах краіны.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +3 да +8 градусаў (у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — ад +10 да +16 (у сталіцы — 12-14 цяпла).

На наступным тыдні зноў прагназуецца пахаладанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі