Вы тут

У сталіцы будзе больш жорсткі кантроль за выкананнем масачнага рэжыму

Масачны рэжым / БЕЛТА

У сталіцы будзе больш жорсткі кантроль за выкананнем масачнага рэжыму, паведамляе тэлеканал СТБ. Ён дзейнічае ў Мінску ўжо тыдзень. Падкрэсліваецца, што не ўсе мінчукі аднесліся да патрабаванняў сур'ёзна. Гаворка пра аб'екты гандлю і грамадскага харчавання. Маніторынг рэгулярна будуць праводзіць прадстаўнікі санітарных служб і ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама.

За невыкананне ўстаноўленых нормаў юрыдычным асобам пагражаюць штрафам — да 13,5 тысячы рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.