Вы тут

У спявачкі Кацярыны Ваданосавай выявілі рак

Кацярына Ваданосава / Еўрарадыё

У спявачкі Кацярыны Ваданосавай выявілі анкалагічнае захворванне. Пра гэта яна напісала ў Фэйсбуку.
 
"Тры тыдні жыла ў сумневах, у чэргах і на абследаваннях. А сёння ўжо дакладна ведаю. Што ж, як змагарка са стажам, пачынаю новае змаганне.

Вельмі хочацца ўбачыць, якімі вырастуць мае дзеці. І вярнуцца дадому, на Радзіму. Але на сённяшні момант я радая, што апынулася ў Польшчы", — піша дзяўчына.

Ваданосава была аўтаркай праграмы "Жывая культура" на тэлеканале "Беларусь 3". У жніўні 2020-га яна падтрымала пратэсты, за што яе звольнілі з БТ. У жніўні 2021-га яна была вымушаная эміграваць.

"Калі я з'язджала з Беларусі 10 месяцаў таму, то ўжо мела новаўтварэнні і штосьці накшталт лактацыі без цяжарнасці. Але тады дактары сказалі, што ўсё нармас і каб я не парылася. Тут не так. І стаўленне, і хуткасць дыягностыкі зусім іншыя", — піша спявачка пра лячэнне ў Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.