Вы тут

У Сочы затрымалі беларускага экс-палітязня, абвешчанага ў вышук

Юрый Касцюк

У расійскім Сочы 15 траўня затрымалі былога беларускага палітвязня Юрыя Касцюка, паведамляюць праваабаронцы.

24-гадовы брастаўчанін Юрый Касцюк быў абвешчаны ў Беларусі ў вышук паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). 

Раней хлопца судзілі за знявагу дзяржаўных сімвалаў (арт. 370). 17 лістапада 2020 года яму прысудзілі 1 год "хіміі", а 23 лістапада замянілі "хімію" на 1 месяц і 16 дзён калоніі. На волю палітвязень выйшаў 6 студзеня.

Юрый — адзін з "хімікаў", якіх 15 лютага затрымалі супрацоўнікі КДБ за ўдзел у тэлеграм-чаце "Волейбол по выходным". Там аб’ядналіся палітвязні, асуджаныя на "хімію". За "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" Касцюк быў асуджаны на 15 сутак арышту.

У Сочы яго затрымалі ў аэрапорце, калі хлопец збіраўся вылецець у Азербайджан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.