Вы тут

У Сочы на сустрэчу з Пуціным прыязджаў Эрдаган

Рэджэп Таіп Эрдаган і Уладзімір Пуцін у Сочы / ТАСС

У Сочы на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным прыязджаў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Іх перамовы працягваліся чатыры гадзіны. Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", яны дамовіліся пра частковую аплату паставак газу з РФ у расійскіх рублях (гэта асабліва радуе Маскву). Расія штогод пастаўляе ў Турцыю каля 26 млрд кубаметраў газу. Таксама гаворка ішла пра неабходнасць поўнага выканання здзелкі па збожжы, пра павелічэнне аб'ёмаў гандлю паміж краінамі, пра важнасць захавання палітычнай еднасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Сірыі ды пра супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам.

Пра тое, ці абмяркоўвалася вайна ва Украіне, інфармацыі пакуль няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.