У СК расказалі пра лёс $900 тысяч, знойдзеных за канапай у Ціханоўскіх

У СК расказалі пра лёс $900 тысяч, знойдзеных за канапай у Ціханоўскіх

У Следчым камітэце расказалі пра лёс $900 тысяч, знойдзеных за канапай на лецішчы маці Сяргея Ціханоўскага. Як паведамляе sb.by, на гэтыя грошы накладзены арышт. Імі збіраюцца кампенсаваць "шкоду ад дзеянняў Ціханоўскага" і яго паплечнікаў. Яе, дарэчы, ацэньваюць на суму больш за 3,5 млн рублёў!

Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы ў Гродне 29 траўня 2020-га. Праз некалькі дзён МУС апублікавала фота і відэа знойдзеных грошай. Перад гэтым блогер Аляксандр Кабанаў (цяпер ён палітвязень) напісаў, што іх знайшлі толькі падчас трэцяга ператрусу на лецішчы (усе ператрусы адбываліся ўначы). Святлана Ціханоўская тады заявіла, што гэта правакацыя. Пра гэта пазней сказаў і Сяргей Ціханоўскі: грошы падкінулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі